VEHA 


— an independent archive of Belarusian vernacular photography created in the 20th century  









Statute of the VEHA Archive

Статут архіва VEHA




  
1. Агульныя палажэнні

Архіў VEHA – гэта незалежны лічбавы архіў, які працуе над захаваннем, даследаваннем і мастацкай рэпрэзентацыяй паўсядзённай фатаграфіі, зробленай у ХХ стагоддзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Архіў дзейнічае на прынцыпах адкрытасці і гарызантальнага ўдзелу. 




2. Місія і мэты

Місія архіва VEHA – захоўваць, даследаваць і прадстаўляць візуальную гісторыю Беларусі праз паўсядзённую фатаграфію, раскрываючы сувязь паміж асабістымі, сямейнымі архівамі і фарміраваннем калектыўнай памяці.

Архіў імкнецца :
– спрыяць захаванню сямейнай фатаграфіі Беларусі;
– прапаноўваць альтэрнатыўны погляд на гісторыю і культуру Беларусі – па-за дамінуючымі наратывамі;
– умацоўваць самаідэнтыфікацыю;
– павышаць значнасць вэрнакулярнай фатаграфіі як важнага гістарычнага дакументу;
– супрацьстаяць маргіналізацыі беларускай спадчыны.




3. Асноўныя прынцыпы дзейнасці

VEHA дзейнічае на аснове наступных прынцыпаў :

– незалежнасць ад дзяржаўных і камерцыйных структур;
– супольнасць як ключавы ўдзельнік архіва;
– адкрытасць і інклюзіўнасць;
– павага да аўтарства і паходжання матэрыялаў;
– адказнасць у працы з гістарычнымі сведчаннямі;
– дэакаланіяльны падыход да даследавання і інтэрпрэтацыі. 




4. Дзейнасць архіва

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва з’яўляюцца:

– збор фатаграфій з сямейных і публічных архіваў;
– апрацоўка, каталагізацыя і захаванне матэрыялаў;
– даследаванне і візуальны аналіз;
– падрыхтоўка даследчых тэкстаў;
– арганізацыя выстаў і культурных падзей;
– выданне друкаваных публікацый з выкарыстаннем сабраных фота.

Архіў VEHA прымае толькі лічбавыя копіі фотаздымкаў, якія адпавядаюць тэматычным калекцыям (актуальны пералік тэм прадстаўлены па спасылцы).  




5. Удзел і супраца

Архіў адкрыты для ўдзелу ўсіх зацікаўленых асоб.
Удзельнікі могуць:

– дасылаць фотаздымкі для архіва;
– удакладняць і дапаўняць інфармацыю.

Архіў таксама адкрыты да супрацоўніцтва з даследчыкамі, куратарамі, студэнтамі і іншымі ўдзельнікамі ў сферах: самаарганізаваных архіваў; даследавання Беларусі; дэакаланізацыі ведаў і культурных практык.



6. Выкарыстанне матэрыялаў

Выкарыстанне матэрыялаў

Фотаздымкі могуць быць выкарыстаны:

– у анлайн-архіве;
– у даследчых праектах;
– у выстаўках;
– у сацыяльных медыя;
– у друкаваных і лічбавых выданнях.

Фотаздымкі выкарыстоўваюцца з дазволу ўладальнікаў. Удзельнікі маюць права звярнуцца з просьбай аб удакладненні, абмежаванні выкарыстання або выдаленні матэрыялаў.


Выкарыстанне фотаздымкаў з архіва VEHA трэцімі асобамі магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі

archive.veha@gmail.com

і з абавязковым пазначэннем крыніцы, а таксама поўнага подпісу да выявы.



7. Мова

Архіў VEHA выкарыстоўвае беларускую кірыліцу і беларускую лацінку для подпісаў фотаздымкаў. Напісанне імёнаў удзельнікаў можа быць адкарэктаванае па іх жаданні.



8. Заключныя палажэнні

Архіў VEHA разглядае сябе не як інстытуцыянальна кантраляванае сховішча, а як супольны і эмацыйны акт захавання памяці. Праз сваю дзейнасць архіў імкнецца пашыраць межы разумення спадчыны, вывучаць і адрозніваць культурныя звычкі і традыцыі, даследаваць і інтэрпрэтаваць візуальныя сведчанні мінулага, а таксама падтрымліваць магчымасці для супольнасці і экспертаў пераасэнсоўваць беларускую культурную спадчыну. VEHA існуе для таго, каб забяспечыць больш просты доступ да памяці ў умовах абмежаванага доступу да беларускіх архіваў.  








The VEHA Archive was founded in 2017. To date, it contains XX photographs from XX family archives.

The activities of the archive are managed by the curatorial team, which includes Asia Chmyz and Lesia Pcholka. The curatorial team determines the main directions of the archive’s development, the formation of its collections, as well as the principles for working with materials and partners.

Архіў VEHA заснаваны ў 2017 годзе.
На сённяшні дзень змяшчае ў сабе ХХ фота з ХХ сямейных архіваў.

Кіраванне дзейнасцю архіва ажыццяўляецца куратарскай групай, у склад якой уваходзяць Ася Хмыз і Леся Пчолка.
Куратарская група вызначае асноўныя напрамкі развіцця архіва, фарміраванне калекцый, а таксама прынцыпы працы з матэрыяламі і партнёрамі.











VISUAL

HISTORY

OF

BELARUS