БЕЛАРУСКІ ЛЕС ЯК КУЛЬТУРНЫ ЛАНДШАФТ
Лідзія Марціновіч,
магистр социологии, визуальная исследовательница
ПРЫСТАНІШЧА
Улетку 2020-га года, гуляючы ў Налібоцкай пушчы або пад векавымі дубамі на Іслачы, я шматкроць лавіла сябе на думцы: для самазахавання мне трэба бываць у лесе часта, пажадана – штодня. З прыходам каронавірусу і звязаных з ім абмежаванняў унутраны турызм у Беларусі як быццам увайшоў у фазу росквіту. Падарожжы па Беларусі сталі неабходнымі не толькі для адпачынку на дазволенай «сацыяльнай дыстанцыі». Чым больш драматычным рабілася грамадскае жыццё, тым большую патрэбу людзі адчувалі ў камунікацыі са светам, які нібы ляжаў па-за яго межамі: з прыроднымі аб'ектамі і тым, што называюць застылым словам «помнік», быццам падкрэсліваючы яго існаванне не ў нашым хуткабежным моманце, а ў доўгім гістарычным часе. Мы наноў ацанілі сваю спадчыну, спрабуючы знайсці ў ёй экзістэнцыйныя рэсурсы, здольныя падтрымаць нас, нагадаць пра непахіснасць некаторых рэчаў нават пад націскам сур'ёзных крызісаў. Шукаючы апірышча, мы перавынайшлі ісціны, якія раней падаваліся штампамі: унікальнасць беларускіх лясоў, балотаў, рэк і азёраў. І тое, што яны з'яўляюцца часткай культурнай (а не толькі прыроднай) спадчыны нароўні з замкамі і храмамі, а таксама з руінамі замкаў і храмаў. Лес суцяшае, дае магчымасць знайсці новыя сэнсы па-за сацыяльнай прасторай або на мяжы розных (чалавечых і нечалавечых) відаў сацыяльнасці.
Яскравы прыклад такой любові да лесу, якая ўвайшла ў літаратурную міфалогію, мы бачым у беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і Алеся Адамовіча (два апошнія, дзякуючы Наталлі Адамовіч, прысутнічаюць на фотаздымках калекцыі «Людзі лесу»).
Гісторыя любові Коласа да лесу, як мне здаецца, асабліва драматычная і можа набываць новыя фарбы ў розных пераказах. Але ў ёй у любым выпадку будуць пераплятацца неверагодны ціск гісторыі ды сацыяльных працэсаў з жаданнем свабоды і суцяшэння. Месца, дзе Колас здабыў дзіцячы лясны рай, – наваколле Альбуці і вёскі Мікалаеўшчына бліз Стоўбцаў – цесна звязанае з жыццём ягоных сваякоў Антона і Язэпа Лёсікаў, якія былі яго дзядзькамі (другі, праўда, хоць і дзядзька, але на год маладзейшы за будучага народнага песняра). Стрэйшы з іх, Антон Лёсік, настаўнік і даследчык беларускай мовы, моцна паўплываў і на Язэпа, і на Кастуся (Кастанціна) Міцкевіча. Пра «дзядзьку-лесніка» Колас пазней скажа і напіша шмат цёплых словаў. Але гэтая сямейная лінія стане нядобранадзейнай і нават забароненай пасля рэпрэсіяў у дачыненні да Язэпа Лёсіка, а вёска Мікалаеўшчына каля Стоўбцаў, густы лес вакол яе, высокі бераг Нёмана апынуцца за мяжой, якая падзяліла Заходнюю Беларусь і БССР.
У 1920-я і 30-я гады Колас знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсіяў і пазбягае іх, захоўваючы высокі статус і аўтарытэт, коштам, як пішуць даследчыкі ягонага жыцця, сур'ёзных псіхалагічных траўмаў (10). Суцяшэннем стане лес на берагах Свіслачы ў месцы яе зліцця з ракой Балачанкай. Там ён працуе і адпачывае з сям'ёй на хутары Вусце, плануе будаўніцтва лецішча ў вёсцы Беразянцы, называе гэтае месца «другой радзімай». Але замест таго, каб будаваць лецішча, у 1941 годзе Колас з сям'ёй выпраўляецца ў эвакуацыю. У 1943 годзе лясное прыстанішча Коласа разам з жыхарамі спальваюць нямецкія карнікі. А вёску Балачанку разбіраюць на бярвёны. Але Колас, які аўдавеў і страціў падчас вайны сына, усё роўна едзе ў гэтыя месцы, гасцюе ў «новай Балачанцы», бліжэйшым да разбуранай вёскі паселішчы. А там, насуперак усяму, працягваецца жыццё, рыбалка на Свіслачы, легендарныя зборы грыбоў разам з мясцовымі дзеткамі і бясконцыя прагулкі. Што б ні адбывалася: вайна, спаленне вёсак, рэпрэсіі, таталітарная цэнзура і неверагодны ціск, трэба знайсці кавалачак лесу і бераг ракі. І там выратаваць сябе, атрымаць сваю долю свабоды, нармальнасці, самоты. Колькі яшчэ такіх гісторыяў можна расказаць пра беларусаў_ак, пісьменнікаў і пісьменніц, мастакоў і мастачак, людзей усіх прафесіяў? У нейкім сэнсе лес знаходзіцца па той бок грамадства і гісторыі. Ён можа стаць прытулкам, каштоўнасцю, якую не адабраць, калі аднятае ўсё астатняе.
Магчыма, і для нашых сучаснікаў_ніц лес шмат у чым ўвасабляе мару пра гармонію з чымсьці большым за нас саміх і нашыя зямныя, сацыяльныя працэсы. Камунікуючы з лесам, мы імкнемся ўз'яднацца з нейкай старажытнай сілай, якая калісьці была нашым домам. Збольшага гэтае стаўленне звязанае з ідэямі эпохі Рамантызму, калі лес быў пераасэнсаваны ў катэгорыях першароднасці, велічнай дзікасці і выступаў разам з морам у якасці гераічнай стыхіі, здольнай даць глыток з чыстай крыніцы, звязаць з мінулым, якое разумелі як час канцэнтраванай велічы. Мы бачым гэтае далучэнне да рамантычных сэнсаў лесу на мностве партрэтаў калекцыі «Людзі лесу», дзе з густам апранутыя дзяўчаты, закаханыя пары, студэнты ў спартовым адзенні або пісьменнікі фатаграфуюцца на фоне дрэваў або з дрэвамі, выбіраючы ў якасці ёмішча сваёй любові, сяброўства, настальгіі, роздуму ці проста адпачынку лясны пейзаж як найбольш асэнсаваны і эстэтычны.
БЕЛАРУСЫ ЯК ЛЮДЗІ ЛЕСУ
Жаданне “быць у лесе”, уключыць сябе ў гэтае мноства жывых аб’ектаў, звязаных сеткамі камунікацыяў – досвед, які падзяляюць пакаленні беларусаў. Калекцыя "Людзі лесу" дапамагла нам сабраць і рэактуалізаваць вобразы лесу, якія беларусы захавалі на фотаздымках, дакументуючы сваё паўсядзённае жыццё. Персанальныя і калектыўныя партрэты з дрэвамі, моманты працы і адпачынку – кожны сюжэт паказвае нам спосаб узаемадзеяння з лесам, яго флорай і фаунай, раскрываючы ва ўсіх, хто фатаграфуе і каго фатаграфуюць, асаблівае стаўленне да лесу, што змяняецца на працягу ХХ стагоддзя, але ў сваім ядры кожны раз выяўляе высокую каштоўнасць, значнасць гэтых адносінаў. Разглядаючы калекцыю, думаеш, што калі не ўсе беларусы "людзі лесу", то вельмі многія. І лес – адзін з найважнейшых цэнтраў сэнсатворчасці для іх жыцця і самаразумення. Магчыма, і для вызначэння паняткаў шчасця, свабоды і прыгажосці? Я бяру гэтую здагадку ў якасці працоўнай гіпотэзы, разважаючы пра беларускі лес як пра культурны ландшафт, разглядаючы яго не толькі як самастойную экасістэму, але напоўнены сэнсамі, каштоўнасцямі і сімваламі культурны аб’ект, што ўключае ў сябе таксама і людзей, якія змяняюць яго, выкарыстоўваюць ягоныя рэсурсы, якія любяць і апяваюць яго. Лес мае сваю гісторыю, міфалогію і візуальнае аблічча, што змянялася разам з пакаленнямі беларусаў, якія жывуць ва ўзаемадзеянні з ім.
Але гармонія з прыродай, безумоўна, застаецца момантам утопіі, марай. На фотаздымках калекцыі «Людзі лесу» шмат герояў, знятых не ў працоўнай, ваеннай або спартовай вопратцы, а ў гарадскіх строях і сукенках, часам святочных. Аўтары здымкаў фіксуюць з дапамогай фотаапарата момант катарсічнага кантакту з лясным ландшафтам як месцам сілы. Гэтая гармонія носіць характар эстэтычнага жэсту, гэта утапічны акт і акт мастацтва – мастацтва ўпісвання сябе ў кампазіцыю, дзе чалавек знаходзіць сваё месца ў лесе сярод дрэваў ды іншых раслінаў, выказваючы такім чынам любоў да яго. Але, вядома, пасля фотасесіі і аўтар здымка, і мадэлі часцей за ўсё пакідаюць лес, бо ён – месца прыемнага шпацыра, а не доўгачасовай працы ці нават жыцця. Магчыма, менавіта таму нас так хвалюе лес, што мы больш не ягоныя сапраўдныя гаспадары – паляўнічыя і збіральнікі, якія калісьці жылі ў лесе як тубыльцы. Мы выгнаныя з лесу, бы з раю, цывілізацыйным шляхам, стагоддзямі развіцця земляробства, жывёлагадоўлі, індустрыялізацыі і урбанізацыі, якія былі немагчымыя без вычарпання з лесу яго маштабных рэсурсаў. Але, працягваючы вычэрпваць і сёння, мы вяртаемся ў лес з марай пра гармонію, толькі на правах не насельнікаў, а гасцей.
ГРАМАДСТВА ДРЭВАЎ
Лес для госця – асяроддзе, поўнае значэнняў, месца падзеяў і сустрэч. Лес – гэта суб'ект камунікацыі, што стымулюе ў чалавеку, які ўвайшоў у яго, формы актыўнасці і мыслення, нязвыклыя для гарадскога ці нават вясковага жыхара. Адно з азначэнняў лесу звязвае яго з дамінуючым тыпам раслінаў, з якіх ён складаецца: «Лес – экалагічная сістэма, біягеацэноз, у якой галоўнай формай з'яўляюцца дрэвы» (15). Відавочна, што ў лесе суіснуюць безліч сутнасцяў расліннага і жывёльнага паходжання, але дрэвы – галоўныя... Дрэвы – «процьма» дрэваў – вось, з кім мы перш за ўсё сустракаемся ў лесе. З формай жыцця, якая адрозніваецца ад нас кардынальным чынам.
Лес – гэта грамадства, створанае дрэвамі.
Не толькі метафарычна, але і фактычна лес з'яўляецца асаблівай формай сацыяльнага ладу, заснаванага дрэвамі і іншымі істотамі, якія ўступаюць з дрэвамі ва ўзаемавыгадныя адносіны. Батанікі называюць яе wood wide web, сеткай, у якой карані дрэваў, грыбы і бактэрыі транспартуюць пажыўныя рэчывы і інфармацыю (19). Такім чынам, лес –– іншы соцыум, у які мы так часта бяжым з нашага, мабыць, адчуваючы, што сацыяльнае жыццё ў дрэваў атрымалася лепшае. «Адно дрэва – яшчэ не лес, яно не можа стварыць роўны мясцовы клімат, уразлівае для ветру і непагадзі. А разам дрэвы ствараюць экасістэму, якая змякчае спякоту і мароз, добра ўтрымлівае вільгаць і моцна падвышае вільготнасць паветра. У такім асяроддзі дрэвы надзейна абароненыя і жывуць да глыбокай старасці. Каб прыйсці да гэтага, трэба чаго б гэта ні каштавала захаваць супольнасць. Калі б кожнае дрэва клапацілася толькі пра сябе, нешматлікія дажылі б да сталага ўзросту. Пастаянныя смерці пакідалі б у полазе лесу мноства прасветаў і прапускалі ў яго вецер, ад якога валіліся б іншыя дрэвы. Летняя спякота пранікала б да самай глебы і высушвала яе. У выніку пацярпелі б усе» (4) – піша нямецкі даследчык лесу Петэр Вальлебен. Існуе і адпаведная навуковая дысцыпліна, якая вывучае адносіны (спосабы камунікацыі і ўзаемападтрымкі) паміж раслінамі – фітасацыялогія.
Інакшасць дрэва хвалюе нас не толькі таму, што яно, у адрозненне ад нас, расліна. Не толькі яго адносная нерухавасць і асаблівы спосаб харчавання, размнажэння, росту і сезонных трансфармацыяў перажываецца як іншае быццё. Ягоны спосаб жыць таксама звязаны з іншай маштабнасцю ў прасторы і часе. Час жыцця дуба або хвоі – 300-500 гадоў, бярозы – 120 гадоў, што ў разы перавышае тэрміны, якімі чалавек звычайна адмярае ўласнае жыццё. Напрыклад, у Белавежскай пушчы сярэдні ўзрост 58% дрэваў – больш за 100 гадоў (20). Тая самая «сцяна дрэваў», што сустракае нас у лесе, збольшага складаецца са стварэнняў, якія выраслі да нашага з'яўлення на свет і маюць шанцы (без ўмяшання чалавека) працягнуць існаваць пасля нас. Сакралізацыя магутных старых дрэваў як сведкаў стогадовай гісторыі вынікае у тым ліку і з павагі перад гэтым патаемным жыццём у іншай тэмпаральнасці. Акрамя таго, дрэвы ўмеюць «інкарпараваць» час, павялічваючыся не толькі ўгару, але і ўшыркі, з гадавой цыклічнасцю нарошчваючы пласты кары, а дакладней патаўшчаючы ствол шляхам нарошчвання адмысловага пласта – камбію (8).
Старое велізарнае дрэва, таўшчыня якога прапарцыйная ягонаму ўзросту – правобраз міфалагічнага сусветнага дрэва. Яно злучае зямлю, у якую сыходзяць ягоныя карані, з небам, дзе губляюцца галіны яго кроны і якое дае прытулак самым разнастайным стварэнням – ад змей і птушак да багоў і герояў. Дрэву-доўгажыхару – дубу або ясеню – прыпісваецца мудрасць, нават усёведанне. Сустрэча з такім дрэвам – нагода для камунікацыі з пачуццём глыбокай пашаны, запытам пра нешта важнае, просьбай падзяліцца энергіяй. Або магчымасць адгадаць, пафантазаваць, якія падзеі адбыліся ў свеце людзей за час жыцця расліны-старца. Часты сюжэт у калекцыі «Людзі лесу» – абдымкі з дрэвамі як з дарагімі сябрамі або кампазіцыя, на якой героі быццам «хаваюцца» ў сетцы галінаў магутных дрэваў-абаронцаў. Жаданне тактыльна зблізіцца з дрэвам праз абдымкі або пранікненне ўверх па дрэве ў яго крону – жэст прысваення і ўпісвання сябе ў «дрэва-дом», які абуджае ў памяці цьмяныя ўспаміны пра мінулае жыццё, калі кроны дрэваў былі рэальнымі сховішчамі ад драпежных жывёлаў і ворагаў.
Гуляючы ў лесе, аднак, мы атрымліваем задавальненне, вылучаючы для сябе і разглядаючы розныя дрэвы, не толькі незвычайна старыя і магутныя. Дзякуючы ўнікальнасці кроны кожнай расліны, адметнаму абрысу і колеру ліста, асаблівасцям пупышак ці кветак, кожнае дрэва мае для нас свой унікальны вобраз і характар. А чалавек, звязаны з лесам гаспадарча або прафесійна, назаве яшчэ больш крытэраў: напрыклад, у побытавой парадыгме бяроза – бруднае дрэва, ад яго шмат пылка, а бярозавыя дровы моцна закурваюць комін, даючы пры топцы шмат сажы і дыму. А дуб у гэтым сэнсе – дрэва небяспечнае, бо дае такі моцны жар, што можа нагрэць печку ажно да ўзнікнення расколінаў, «разбіць» яе.
Падсумоўваючы, дрэвы – персанажы са сваімі характарамі, што залежаць шмат у чым ад оптыкі чалавека, які з імі кантактуе. Бяроза ці ніцая вярба асацыююцца з жаночымі вобразамі. Бук, ясень, дуб у фальклоры – персанажы з мужчынскім характарам. У розных культурах лексічны род назваў дрэваў варыятыўны, і гаворка тут не пра тое, што быццам можна «прыпісаць» нейкі гендар розным відам дрэваў, а пра тое, наколькі персанальныя і персанажныя яны для чалавека, які камунікуе з лесам, наколькі важнымі партнёрамі па фармаванні значэнняў, асацыяцыяў і вобразаў яны выступаюць.
Цудоўны прыклад такой персаналізацыі і надзялення магутнай суб'ектнасцю дрэваў – паэма міфічнага валійскага барда Таліесіна «Бітва дрэваў», якая ўвайшла ў зборнік XIII стагоддзя «Кніга Таліесіна». У ёй уладар Гвідон збірае войска з дрэваў (ад маліны да дуба, ад рабіны да ціса), каб яны выступілі супраць агідных пачвараў, нападнікаў на яго зямлю. Ці варта казаць, што ўсе згаданыя дрэвы і хмызнякі смела змагаюцца, кожны сваім спосабам і адпаведна свайму характару, і здабываюць перамогу, закладаючы тым самым аснову для Новага Свету (3). Матыў адушаўлёных дрэваў, якія ідуць на бой (энтаў), пазней з'яўляецца ў Толкіена, а персаналізацыю дрэваў знойдзем у незлічонай колькасці фальклорных і літаратурных твораў. І зноў лес – гэта супольнасць. Значыць, можна сказаць, што ад рэгіёну да рэгіёну гэтыя супольнасці адрозніваюцца не толькі экалагічна, але і на ўзроўні знакаў і сэнсаў. Ключавы персанаж скандынаўскага лесу – ясень, нямецкага – бук (6) і дуб, беларускага – мабыць, дуб, хваёвыя і бяроза. Нават этымалогія слова «лес» у славянскіх мовах звязаная са значэннямі парасткаў, лістоты (7), што адпавядае візуальнаму вобразу змешанага леса з яго багаццем лісцяных дрэваў.
ПРАСТОРА І ЧАС
Прастора, якую задаюць галоўныя істоты лесу, дрэвы, неяўклідавая. У ім ствалы соснаў, што ірвуцца ўвышыню, змыкаюцца ў небе ў вас над галавой, а пра тое, што простых шляхоў у лесе няма, сведчыць народная мудрасць з яе ўніверсальным тлумачэннем блукання ў незнаёмым лесе: «лясун водзіць». Вышыня дрэва сёння часта ацэньваецца ў колькасці паверхаў, і гэта шмат што кажа пра наш пункт гледжання гараджанаў, жыхароў шматпавярховікаў. Уявіце оптыку жыхара звычайнай вясковай хаты, які жыве да эры урбанізацыі, а яшчэ і ў раўніннай Беларусі. Для яго дарослая хвоя – сама па сабе эталон вышыні, бо вышынёй яна «да неба» і верхавіна яе візуальна судакранаецца ні з чым іншым, як з сонцам, зоркамі. (Такая перспектыва вельмі дакладна перададзеная ў шмат якіх працах М. Чурлёніса, напрыклад, у карціне 1907 года «Лес»). І гэткіх эталонаў вышыні – незлічонае мноства, «лес стаіць сцяной» і сам робіцца назвай для высокага, густога, грувасткага мноства прадметаў: «лес труб», «лес рук», «лес мачтаў» і гэтак далей.
Дрэвы ў лесе кіруюць прасторавай арыентацыяй не толькі па вертыкалі, але і па гарызанталі. У адрозненне ад апрацаванага лапіка поля, на якім візуальна ўгадваецца дзеянне законаў перспектывы, разметка прасторы «вехамі» дрэваў адвольная. Усе шляхі – абыходныя, пракладаць іх трэба паміж дрэвамі, кустамі, зараснікамі – там, дзе дазваляюць прайсці чалавеку або пракрасціся позірку свабодна размешчаныя ў прасторы жывыя аб'екты. Мудрагелістыя лясныя шляхі – траекторыі, якія ўзнікаюць у прасторы, быццам не знаёмай з сістэмай каардынатаў, з яе паралелямі і перпендыкулярамі. Затое тут нібыта дзейнічае тэорыя поля з сіламі прыцягнення і адштурхоўвання.
Арыентацыя ў прасторы без пракладзеных загадзя дарог, паводле ўласных, асабістых арыенціраў або вечным шляхам сонца па небе, пошукавая актыўнасць (знайсці грыбы, зёлкі, ягады), адчуванне ўласнай схаванасці сярод дрэваў, якія абступаюць чалавека, – досвед, процілеглы раўніннай дальназоркасці і «адусюль-бачнасці». З гэтай не-адусюль-бачнасці і ўзнікае пачуццё раптоўнай свабоды, нават калі яна выяўляецца ўсяго толькі ў тым, каб адчуць сябе часова нябачным і непадкантрольным.
І, вядома ж, лес – гэта магутны вобраз, які адбіўся ў мове і візуальным уяўленні і які паведамляе пра пэўную неаглядную і неахопную сутнасць, большую, «чым відаць», і нават большую, чым можна ўявіць. Бо не дарма ў выразах кшталту «за лесам дрэваў не бачыць» або «гэтая тэма для мяне – цёмны лес» адлюстроўваецца вельмі важная яго ўласцівасць – быць пэўнай масай, што якасна перавышае любую фактычную колькасць дрэваў, кустоў, зёлак, жывёлаў ды іншых складнікаў.
Лес – заўсёды большы за усё, што ёсць у лесе.
ЛЕС – ГЭТА СУБ'ЕКТ
Лес – гэта пэўны прынцып суіснавання ўсяго, што ў ім ёсць, і адсюль – ужо ў фальклоры ясна пазначанае інтуітыўнае адчуванне яго суб'ектнасці, увасобленае ў вобразе Лесавіка. Сёння філосафы, якія распрацоўваюць канцэпцыю віталістычнага матэрыялізму (2), прыходзяць да высноваў, якія былі відавочныя для аўтараў народных легендаў: прыродныя ансамблі (напрыклад, лес, рака, поле) задаюць адмысловага роду адносіны матэрыяльных і адушаўлёных сутнасцяў, якія знаходзяцца «ўнутры» іх і маюць уласцівасць «ажыццяўляць эфекты», за якімі як быццам угадваецца мэта і наяўнасць «дзеяча». Квазіагенты, як называе іх Джэйн Бэнет, разважаючы разам з Латурам, Гватары і Дэлёзам, – гэта любая сутнасць, здольная змяняць іншую сутнасць, гэта крыніца дзеяння, якая можа не мець мозгу, свядомасці, волі і здольнасці ставіць сабе мэты. Часта такім магутным дзеячам робіцца ансамбль матэрыяльных і жывых істотаў (эколагі скажуць – экасістэма, але для філосафаў-віталістычных матэрыялістаў нават гэты тэрмін утрымлівае замала «агентнасці», то бок здольнасці ствараць падзеі, якія не адбыліся б без незапланаваных зменаў у сістэме), што замахваецца на амаль антрапаморфную свядомасць і нават самавольнасць.
Увасабляе лясны ансамбль адзін з самых папулярных персанажаў фальклору – Лясун (8), і імёнаў у яго больш, чым у іншых духаў і міфічных істотаў, бо страх вымавіць імя духа і такім чынам праявіць непавагу да яго прымушаў старажытных людзей шторазу выкарыстоўваць ці вынаходзіць для яго новае найменне. Таксама ён цэнтральны персанаж асаблівага жанру вуснай народнай творчасці – «былічак» – аповедаў пра асабістую сустрэчу з нячыстай сілай. Лясун – літаральнае ўвасабленне лесу ў адзінай фіта-антрапаморфнай істоце. Ён можа ўвасабляцца ў пэўным дрэве або кусце – сасне, елцы, бярозе, можа быць купінай моху, лістом або грыбам. Таксама ён можа спалучаць у сабе раслінныя і жывёльныя рысы, ворганы і канцавіны (рукі-галіны), можа быць пакрыты мохам замест валасоў і гэтак далей. Можна сказаць, што Лясун як гаспадар ці дух лесу – уяўная суб'ектнасць, увасобленая ў біялагічнай форме, якая спалучае чалавечае, жывёльнае і расліннае. Ён як быццам цялесна ўвасабляе камбінацыю істотаў, уключаных у лясны біягеацэноз.
У альтэрнатыўных версіях Лясун роднасны нячысціку і нават часам распадаецца на мноства чарцей, якія, безумоўна, варожыя чалавеку і здольныя падмануць яго ці пашкадаваць, паказаць скарб або збаёдаць. Асноўны матыў тут – тагасветнасць лесу ды яго гаспадароў і насельнікаў, разуменне чалавека як госця. Дыялектычнасць вобразаў добрага Лесавіка і Лесавіка як падступнага гаспадара адлюстроўвае павагу і страх чалавека перад прасторай лесу, што спалучае знаёмае, зразумелае, жаданае і небяспечнае, нязведанае, дзікае.
МАТЭРЫЯ
Сёння лясы Беларусі складаюць 40% ад плошчы краіны (14). Для параўнання, у Нямеччыне, якая па праву ганарыцца сваімі лясамі, гэты параметр складае 33% (15). Як рэсурс (давайце насыцім слова «рэсурс» тут усёй моцай яго эканамічнага і цывілізацыйнага значэння), крыніца драўніны, смалы і жывіцы, а таксама аснова для падсечна-агнявога земляробства, лес адыграў адну з ключавых роляў у развіцці Еўропы. Кажучы мовай чалавека-як-спажыўца, лес – гэта асяроддзе для палявання, збіральніцтва, гэта матэрыял для будаўніцтва жылля і пазней караблебудавання, а таксама чыгуначнага транспарту (шпалы вырабляліся з дрэва аж да распрацоўкі тэхналогіі жалезабетонных шпалаў, якая стала пераважаць у СССР толькі ў 1970-я гады).
Дровы як паліва, лыка як матэрыял для вырабу абутку, вяровак, гужоў, мох як будаўнічы матэрыял і лекавы сродак, галіны кустоў як матэрыял для пляцення плытоў і разнастайных гаспадарчых ёмістасцяў... Можна бясконца пералічаць сферы прымянення драўніны ды іншых дароў лесу рознай маштабнасці: ад збору ягадаў і грыбоў, дасяжных кожнаму, да магутнай цэнтралізаванай праграмы здабычы пушніны ў Сібіры з далейшым імкненнем заваёвы зямель, прыдатных для стварэння марскіх партоў для гандлю гэтымі рэсурсамі, што вызначыла рэсурсную спецыфіку і палітыку Расіі (18). А сама драўніна настолькі універсальна выкарыстоўваецца на працягу чалавечай гісторыі, што гэта знайшло адлюстраванне ў мове: старажытнагрэцкае слова hyle азначала “лес” і, дзякуючы Арыстоцелю, “матэрыю” як такую (1, с. 5), а лацінская materia роднасная, на думку У. Бібіхіна, словам madeira/madera (лес у некалькіх раманскіх мовах) (1, с. 16). Матэрыя – гэта не толькі рэчыва, прыдатнае для вырабу прадметнага свету чалавечай цывілізацыі, але і якое патэнцыйна змяшчае ў сабе энергію.
Такім чынам, лес – гэта (раней) неабдымнае сховішча матэрыі, дасяжнай для апрацоўкі i спальвання дзеля атрымання цяпла. Лес – крыніца ўсіх рэчаў: дамоў, сродкаў перамяшчэння (чоўнаў ці калёсаў), ёмістасцяў, адзення з футра, скураў. І, як да пары да часу здавалася, невычэрпнага паліва. Хоць недзе, як у Англіі 1600-х, калісьці неабсяжныя лясы, апетыя ў старажытных легендах, спустошыліся настолькі, што тапіць дамы заможныя людзі пачалі каменным вуглём (13). Тым больш каштоўныя рабіліся багатыя лясныя рэсурсы Скандынавіі, Балтыйскага ўзбярэжжа ды іншых рэгіёнаў, дзе лес і мора злучаліся ў надзвычай зручны для караблебудавання і гандлю ансамбль. Беларускі лес таксама быў найважнейшы рэсурсам эканомікі Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя ўнутранага выкарыстання, экспарт драўнянага вугалю, дзёгцю, драўніны, смалы даваў істотную долю прыбытку казны – да 45% у сярэдзіне XVII стагоддзя (17).
Сухія лічбы статыстыкі паказваюць, што як да рэвалюцыі, гэтак і перад Вялікай Айчыннай вайной, унёсак беларускіх лясоў у эканоміку Расійскай імперыі і Савецкага Саюзу заставаўся вельмі істотным: «У 1913 годзе прадпрыемствы ў беларускіх губернях выраблялі 62,3% паштовай паперы, 44,8% запалкавай саломкі, 26,8% піламатэрыялаў, 24,4% дубовых шпалаў, па 23,5% клеенай фанеры і шпалернай паперы, 21,8% гнутай мэблі, 10,3% кардона ў Расійскай імперыі і забяспечвалі 20,8% экспарту лясной прадукцыі. У 1940 годзе прадпрыемствы БССР выраблялі 34,7% фанеры, 6,3 % паперы, 4,7 % піламатэрыялаў у СССР "(12). Сёння, у 2022 годзе, калі эканоміка Беларусі з шэрагу прычынаў мае патрэбу ў ноу-хау па выхадзе з крызісу, адказы знаходзяцца не ў галіне інавацыяў. Дзяржава сёння гэтак жа звяртае погляд да лесу – ключавога рэсурсу даіндустрыяльнай і раннеіндустрыяльнай эпох. Зноў ад лесу чакаюць выратавання.
Але значэнне матэрыяльнасці лесу для чалавека не вычэрпваецца яго сыравіннай карыснасцю. Лес таксама захоўвае сляды цяжкіх гістарычных падзеяў – баёў, а таксама масавых расстрэлаў, пакаранняў смерцю – убіраючы ў сябе месца пахаванняў, якія каты хацелі назаўжды захаваць у таямніцы, сцерці з твару зямлі. «Мы перакананыя, што краявід, у якім, на першы погляд, нічога не рэжа нам вока, можа супакойваць і сунімаць трывогу, ствараць у нас душэўны спакой і раўнавагу. (...) Але не ўсё так проста. Мы не зважаем на тое, што натуральныя ландшафты ў духу некранутай прыроды, што заселі ў нашых галовах, ёсць нічым іншым, як хімерамі, прадуктамі нашага ўяўлення, што маюць мала супольнага з рэчаіснасцю. (...) Але краявід, якім мы яго ведаем, заўжды створаны чалавекам”(11) – піша Марцін Полак у кнізе, прысвечанай месцам масавых злачынстваў ХХ стагоддзя, часцей за ўсё ўтоеных у лясах. Яны, і праўда, з часам зліваюцца з асяроддзем, і ў гэтым мы дапамагаем ім, калі некрытычна ставімся да прыродных ландшафтаў, жадаючы бачыць толькі ідылічнае месца для нашага адпачынку або чыста прыродную лакацыю, якая нібыта ачышчаная ад чалавечай памяці і гісторыі.
Тыя дубы на Іслачы, пра якія я казала спачатку, пражылі больш за пяць стагоддзяў. Побач знаходзіцца вёска Баравікоўшчына, знакамітая санктуарыем з цудоўнай драўлянай скульптурай Хрыста, які плача. Санктуарый прысвечаны ахвярнасці каталіцкіх святароў Германа Сценпеня і Ахілеса Пухала, якія ўсталі на абарону жыхароў найбліжэйшых вёсак, сагнаных у Баравікоўшчыну на расстрэл у ліпені 1943 года. Кажуць, што сваёй смерцю яны выратавалі ад пакарання частку жыхароў.
Знаходзячы прыстанішча пад дубамі каля Баравікоўшчыны, я думаю пра тое, што вобраз дубоў, якія былі сведкамі тых падзеяў, дапамагае і мне не губляць памяць.
Яскравы прыклад такой любові да лесу, якая ўвайшла ў літаратурную міфалогію, мы бачым у беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і Алеся Адамовіча (два апошнія, дзякуючы Наталлі Адамовіч, прысутнічаюць на фотаздымках калекцыі «Людзі лесу»).
Гісторыя любові Коласа да лесу, як мне здаецца, асабліва драматычная і можа набываць новыя фарбы ў розных пераказах. Але ў ёй у любым выпадку будуць пераплятацца неверагодны ціск гісторыі ды сацыяльных працэсаў з жаданнем свабоды і суцяшэння. Месца, дзе Колас здабыў дзіцячы лясны рай, – наваколле Альбуці і вёскі Мікалаеўшчына бліз Стоўбцаў – цесна звязанае з жыццём ягоных сваякоў Антона і Язэпа Лёсікаў, якія былі яго дзядзькамі (другі, праўда, хоць і дзядзька, але на год маладзейшы за будучага народнага песняра). Стрэйшы з іх, Антон Лёсік, настаўнік і даследчык беларускай мовы, моцна паўплываў і на Язэпа, і на Кастуся (Кастанціна) Міцкевіча. Пра «дзядзьку-лесніка» Колас пазней скажа і напіша шмат цёплых словаў. Але гэтая сямейная лінія стане нядобранадзейнай і нават забароненай пасля рэпрэсіяў у дачыненні да Язэпа Лёсіка, а вёска Мікалаеўшчына каля Стоўбцаў, густы лес вакол яе, высокі бераг Нёмана апынуцца за мяжой, якая падзяліла Заходнюю Беларусь і БССР.
У 1920-я і 30-я гады Колас знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсіяў і пазбягае іх, захоўваючы высокі статус і аўтарытэт, коштам, як пішуць даследчыкі ягонага жыцця, сур'ёзных псіхалагічных траўмаў (10). Суцяшэннем стане лес на берагах Свіслачы ў месцы яе зліцця з ракой Балачанкай. Там ён працуе і адпачывае з сям'ёй на хутары Вусце, плануе будаўніцтва лецішча ў вёсцы Беразянцы, называе гэтае месца «другой радзімай». Але замест таго, каб будаваць лецішча, у 1941 годзе Колас з сям'ёй выпраўляецца ў эвакуацыю. У 1943 годзе лясное прыстанішча Коласа разам з жыхарамі спальваюць нямецкія карнікі. А вёску Балачанку разбіраюць на бярвёны. Але Колас, які аўдавеў і страціў падчас вайны сына, усё роўна едзе ў гэтыя месцы, гасцюе ў «новай Балачанцы», бліжэйшым да разбуранай вёскі паселішчы. А там, насуперак усяму, працягваецца жыццё, рыбалка на Свіслачы, легендарныя зборы грыбоў разам з мясцовымі дзеткамі і бясконцыя прагулкі. Што б ні адбывалася: вайна, спаленне вёсак, рэпрэсіі, таталітарная цэнзура і неверагодны ціск, трэба знайсці кавалачак лесу і бераг ракі. І там выратаваць сябе, атрымаць сваю долю свабоды, нармальнасці, самоты. Колькі яшчэ такіх гісторыяў можна расказаць пра беларусаў_ак, пісьменнікаў і пісьменніц, мастакоў і мастачак, людзей усіх прафесіяў? У нейкім сэнсе лес знаходзіцца па той бок грамадства і гісторыі. Ён можа стаць прытулкам, каштоўнасцю, якую не адабраць, калі аднятае ўсё астатняе.
Магчыма, і для нашых сучаснікаў_ніц лес шмат у чым ўвасабляе мару пра гармонію з чымсьці большым за нас саміх і нашыя зямныя, сацыяльныя працэсы. Камунікуючы з лесам, мы імкнемся ўз'яднацца з нейкай старажытнай сілай, якая калісьці была нашым домам. Збольшага гэтае стаўленне звязанае з ідэямі эпохі Рамантызму, калі лес быў пераасэнсаваны ў катэгорыях першароднасці, велічнай дзікасці і выступаў разам з морам у якасці гераічнай стыхіі, здольнай даць глыток з чыстай крыніцы, звязаць з мінулым, якое разумелі як час канцэнтраванай велічы. Мы бачым гэтае далучэнне да рамантычных сэнсаў лесу на мностве партрэтаў калекцыі «Людзі лесу», дзе з густам апранутыя дзяўчаты, закаханыя пары, студэнты ў спартовым адзенні або пісьменнікі фатаграфуюцца на фоне дрэваў або з дрэвамі, выбіраючы ў якасці ёмішча сваёй любові, сяброўства, настальгіі, роздуму ці проста адпачынку лясны пейзаж як найбольш асэнсаваны і эстэтычны.
Жаданне “быць у лесе”, уключыць сябе ў гэтае мноства жывых аб’ектаў, звязаных сеткамі камунікацыяў – досвед, які падзяляюць пакаленні беларусаў. Калекцыя "Людзі лесу" дапамагла нам сабраць і рэактуалізаваць вобразы лесу, якія беларусы захавалі на фотаздымках, дакументуючы сваё паўсядзённае жыццё. Персанальныя і калектыўныя партрэты з дрэвамі, моманты працы і адпачынку – кожны сюжэт паказвае нам спосаб узаемадзеяння з лесам, яго флорай і фаунай, раскрываючы ва ўсіх, хто фатаграфуе і каго фатаграфуюць, асаблівае стаўленне да лесу, што змяняецца на працягу ХХ стагоддзя, але ў сваім ядры кожны раз выяўляе высокую каштоўнасць, значнасць гэтых адносінаў. Разглядаючы калекцыю, думаеш, што калі не ўсе беларусы "людзі лесу", то вельмі многія. І лес – адзін з найважнейшых цэнтраў сэнсатворчасці для іх жыцця і самаразумення. Магчыма, і для вызначэння паняткаў шчасця, свабоды і прыгажосці? Я бяру гэтую здагадку ў якасці працоўнай гіпотэзы, разважаючы пра беларускі лес як пра культурны ландшафт, разглядаючы яго не толькі як самастойную экасістэму, але напоўнены сэнсамі, каштоўнасцямі і сімваламі культурны аб’ект, што ўключае ў сябе таксама і людзей, якія змяняюць яго, выкарыстоўваюць ягоныя рэсурсы, якія любяць і апяваюць яго. Лес мае сваю гісторыю, міфалогію і візуальнае аблічча, што змянялася разам з пакаленнямі беларусаў, якія жывуць ва ўзаемадзеянні з ім.
Але гармонія з прыродай, безумоўна, застаецца момантам утопіі, марай. На фотаздымках калекцыі «Людзі лесу» шмат герояў, знятых не ў працоўнай, ваеннай або спартовай вопратцы, а ў гарадскіх строях і сукенках, часам святочных. Аўтары здымкаў фіксуюць з дапамогай фотаапарата момант катарсічнага кантакту з лясным ландшафтам як месцам сілы. Гэтая гармонія носіць характар эстэтычнага жэсту, гэта утапічны акт і акт мастацтва – мастацтва ўпісвання сябе ў кампазіцыю, дзе чалавек знаходзіць сваё месца ў лесе сярод дрэваў ды іншых раслінаў, выказваючы такім чынам любоў да яго. Але, вядома, пасля фотасесіі і аўтар здымка, і мадэлі часцей за ўсё пакідаюць лес, бо ён – месца прыемнага шпацыра, а не доўгачасовай працы ці нават жыцця. Магчыма, менавіта таму нас так хвалюе лес, што мы больш не ягоныя сапраўдныя гаспадары – паляўнічыя і збіральнікі, якія калісьці жылі ў лесе як тубыльцы. Мы выгнаныя з лесу, бы з раю, цывілізацыйным шляхам, стагоддзямі развіцця земляробства, жывёлагадоўлі, індустрыялізацыі і урбанізацыі, якія былі немагчымыя без вычарпання з лесу яго маштабных рэсурсаў. Але, працягваючы вычэрпваць і сёння, мы вяртаемся ў лес з марай пра гармонію, толькі на правах не насельнікаў, а гасцей.
Лес – гэта грамадства, створанае дрэвамі.
Не толькі метафарычна, але і фактычна лес з'яўляецца асаблівай формай сацыяльнага ладу, заснаванага дрэвамі і іншымі істотамі, якія ўступаюць з дрэвамі ва ўзаемавыгадныя адносіны. Батанікі называюць яе wood wide web, сеткай, у якой карані дрэваў, грыбы і бактэрыі транспартуюць пажыўныя рэчывы і інфармацыю (19). Такім чынам, лес –– іншы соцыум, у які мы так часта бяжым з нашага, мабыць, адчуваючы, што сацыяльнае жыццё ў дрэваў атрымалася лепшае. «Адно дрэва – яшчэ не лес, яно не можа стварыць роўны мясцовы клімат, уразлівае для ветру і непагадзі. А разам дрэвы ствараюць экасістэму, якая змякчае спякоту і мароз, добра ўтрымлівае вільгаць і моцна падвышае вільготнасць паветра. У такім асяроддзі дрэвы надзейна абароненыя і жывуць да глыбокай старасці. Каб прыйсці да гэтага, трэба чаго б гэта ні каштавала захаваць супольнасць. Калі б кожнае дрэва клапацілася толькі пра сябе, нешматлікія дажылі б да сталага ўзросту. Пастаянныя смерці пакідалі б у полазе лесу мноства прасветаў і прапускалі ў яго вецер, ад якога валіліся б іншыя дрэвы. Летняя спякота пранікала б да самай глебы і высушвала яе. У выніку пацярпелі б усе» (4) – піша нямецкі даследчык лесу Петэр Вальлебен. Існуе і адпаведная навуковая дысцыпліна, якая вывучае адносіны (спосабы камунікацыі і ўзаемападтрымкі) паміж раслінамі – фітасацыялогія.
Інакшасць дрэва хвалюе нас не толькі таму, што яно, у адрозненне ад нас, расліна. Не толькі яго адносная нерухавасць і асаблівы спосаб харчавання, размнажэння, росту і сезонных трансфармацыяў перажываецца як іншае быццё. Ягоны спосаб жыць таксама звязаны з іншай маштабнасцю ў прасторы і часе. Час жыцця дуба або хвоі – 300-500 гадоў, бярозы – 120 гадоў, што ў разы перавышае тэрміны, якімі чалавек звычайна адмярае ўласнае жыццё. Напрыклад, у Белавежскай пушчы сярэдні ўзрост 58% дрэваў – больш за 100 гадоў (20). Тая самая «сцяна дрэваў», што сустракае нас у лесе, збольшага складаецца са стварэнняў, якія выраслі да нашага з'яўлення на свет і маюць шанцы (без ўмяшання чалавека) працягнуць існаваць пасля нас. Сакралізацыя магутных старых дрэваў як сведкаў стогадовай гісторыі вынікае у тым ліку і з павагі перад гэтым патаемным жыццём у іншай тэмпаральнасці. Акрамя таго, дрэвы ўмеюць «інкарпараваць» час, павялічваючыся не толькі ўгару, але і ўшыркі, з гадавой цыклічнасцю нарошчваючы пласты кары, а дакладней патаўшчаючы ствол шляхам нарошчвання адмысловага пласта – камбію (8).
Старое велізарнае дрэва, таўшчыня якога прапарцыйная ягонаму ўзросту – правобраз міфалагічнага сусветнага дрэва. Яно злучае зямлю, у якую сыходзяць ягоныя карані, з небам, дзе губляюцца галіны яго кроны і якое дае прытулак самым разнастайным стварэнням – ад змей і птушак да багоў і герояў. Дрэву-доўгажыхару – дубу або ясеню – прыпісваецца мудрасць, нават усёведанне. Сустрэча з такім дрэвам – нагода для камунікацыі з пачуццём глыбокай пашаны, запытам пра нешта важнае, просьбай падзяліцца энергіяй. Або магчымасць адгадаць, пафантазаваць, якія падзеі адбыліся ў свеце людзей за час жыцця расліны-старца. Часты сюжэт у калекцыі «Людзі лесу» – абдымкі з дрэвамі як з дарагімі сябрамі або кампазіцыя, на якой героі быццам «хаваюцца» ў сетцы галінаў магутных дрэваў-абаронцаў. Жаданне тактыльна зблізіцца з дрэвам праз абдымкі або пранікненне ўверх па дрэве ў яго крону – жэст прысваення і ўпісвання сябе ў «дрэва-дом», які абуджае ў памяці цьмяныя ўспаміны пра мінулае жыццё, калі кроны дрэваў былі рэальнымі сховішчамі ад драпежных жывёлаў і ворагаў.
Гуляючы ў лесе, аднак, мы атрымліваем задавальненне, вылучаючы для сябе і разглядаючы розныя дрэвы, не толькі незвычайна старыя і магутныя. Дзякуючы ўнікальнасці кроны кожнай расліны, адметнаму абрысу і колеру ліста, асаблівасцям пупышак ці кветак, кожнае дрэва мае для нас свой унікальны вобраз і характар. А чалавек, звязаны з лесам гаспадарча або прафесійна, назаве яшчэ больш крытэраў: напрыклад, у побытавой парадыгме бяроза – бруднае дрэва, ад яго шмат пылка, а бярозавыя дровы моцна закурваюць комін, даючы пры топцы шмат сажы і дыму. А дуб у гэтым сэнсе – дрэва небяспечнае, бо дае такі моцны жар, што можа нагрэць печку ажно да ўзнікнення расколінаў, «разбіць» яе.
Падсумоўваючы, дрэвы – персанажы са сваімі характарамі, што залежаць шмат у чым ад оптыкі чалавека, які з імі кантактуе. Бяроза ці ніцая вярба асацыююцца з жаночымі вобразамі. Бук, ясень, дуб у фальклоры – персанажы з мужчынскім характарам. У розных культурах лексічны род назваў дрэваў варыятыўны, і гаворка тут не пра тое, што быццам можна «прыпісаць» нейкі гендар розным відам дрэваў, а пра тое, наколькі персанальныя і персанажныя яны для чалавека, які камунікуе з лесам, наколькі важнымі партнёрамі па фармаванні значэнняў, асацыяцыяў і вобразаў яны выступаюць.
Цудоўны прыклад такой персаналізацыі і надзялення магутнай суб'ектнасцю дрэваў – паэма міфічнага валійскага барда Таліесіна «Бітва дрэваў», якая ўвайшла ў зборнік XIII стагоддзя «Кніга Таліесіна». У ёй уладар Гвідон збірае войска з дрэваў (ад маліны да дуба, ад рабіны да ціса), каб яны выступілі супраць агідных пачвараў, нападнікаў на яго зямлю. Ці варта казаць, што ўсе згаданыя дрэвы і хмызнякі смела змагаюцца, кожны сваім спосабам і адпаведна свайму характару, і здабываюць перамогу, закладаючы тым самым аснову для Новага Свету (3). Матыў адушаўлёных дрэваў, якія ідуць на бой (энтаў), пазней з'яўляецца ў Толкіена, а персаналізацыю дрэваў знойдзем у незлічонай колькасці фальклорных і літаратурных твораў. І зноў лес – гэта супольнасць. Значыць, можна сказаць, што ад рэгіёну да рэгіёну гэтыя супольнасці адрозніваюцца не толькі экалагічна, але і на ўзроўні знакаў і сэнсаў. Ключавы персанаж скандынаўскага лесу – ясень, нямецкага – бук (6) і дуб, беларускага – мабыць, дуб, хваёвыя і бяроза. Нават этымалогія слова «лес» у славянскіх мовах звязаная са значэннямі парасткаў, лістоты (7), што адпавядае візуальнаму вобразу змешанага леса з яго багаццем лісцяных дрэваў.
Дрэвы ў лесе кіруюць прасторавай арыентацыяй не толькі па вертыкалі, але і па гарызанталі. У адрозненне ад апрацаванага лапіка поля, на якім візуальна ўгадваецца дзеянне законаў перспектывы, разметка прасторы «вехамі» дрэваў адвольная. Усе шляхі – абыходныя, пракладаць іх трэба паміж дрэвамі, кустамі, зараснікамі – там, дзе дазваляюць прайсці чалавеку або пракрасціся позірку свабодна размешчаныя ў прасторы жывыя аб'екты. Мудрагелістыя лясныя шляхі – траекторыі, якія ўзнікаюць у прасторы, быццам не знаёмай з сістэмай каардынатаў, з яе паралелямі і перпендыкулярамі. Затое тут нібыта дзейнічае тэорыя поля з сіламі прыцягнення і адштурхоўвання.
Арыентацыя ў прасторы без пракладзеных загадзя дарог, паводле ўласных, асабістых арыенціраў або вечным шляхам сонца па небе, пошукавая актыўнасць (знайсці грыбы, зёлкі, ягады), адчуванне ўласнай схаванасці сярод дрэваў, якія абступаюць чалавека, – досвед, процілеглы раўніннай дальназоркасці і «адусюль-бачнасці». З гэтай не-адусюль-бачнасці і ўзнікае пачуццё раптоўнай свабоды, нават калі яна выяўляецца ўсяго толькі ў тым, каб адчуць сябе часова нябачным і непадкантрольным.
І, вядома ж, лес – гэта магутны вобраз, які адбіўся ў мове і візуальным уяўленні і які паведамляе пра пэўную неаглядную і неахопную сутнасць, большую, «чым відаць», і нават большую, чым можна ўявіць. Бо не дарма ў выразах кшталту «за лесам дрэваў не бачыць» або «гэтая тэма для мяне – цёмны лес» адлюстроўваецца вельмі важная яго ўласцівасць – быць пэўнай масай, што якасна перавышае любую фактычную колькасць дрэваў, кустоў, зёлак, жывёлаў ды іншых складнікаў.
Лес – заўсёды большы за усё, што ёсць у лесе.
Увасабляе лясны ансамбль адзін з самых папулярных персанажаў фальклору – Лясун (8), і імёнаў у яго больш, чым у іншых духаў і міфічных істотаў, бо страх вымавіць імя духа і такім чынам праявіць непавагу да яго прымушаў старажытных людзей шторазу выкарыстоўваць ці вынаходзіць для яго новае найменне. Таксама ён цэнтральны персанаж асаблівага жанру вуснай народнай творчасці – «былічак» – аповедаў пра асабістую сустрэчу з нячыстай сілай. Лясун – літаральнае ўвасабленне лесу ў адзінай фіта-антрапаморфнай істоце. Ён можа ўвасабляцца ў пэўным дрэве або кусце – сасне, елцы, бярозе, можа быць купінай моху, лістом або грыбам. Таксама ён можа спалучаць у сабе раслінныя і жывёльныя рысы, ворганы і канцавіны (рукі-галіны), можа быць пакрыты мохам замест валасоў і гэтак далей. Можна сказаць, што Лясун як гаспадар ці дух лесу – уяўная суб'ектнасць, увасобленая ў біялагічнай форме, якая спалучае чалавечае, жывёльнае і расліннае. Ён як быццам цялесна ўвасабляе камбінацыю істотаў, уключаных у лясны біягеацэноз.
У альтэрнатыўных версіях Лясун роднасны нячысціку і нават часам распадаецца на мноства чарцей, якія, безумоўна, варожыя чалавеку і здольныя падмануць яго ці пашкадаваць, паказаць скарб або збаёдаць. Асноўны матыў тут – тагасветнасць лесу ды яго гаспадароў і насельнікаў, разуменне чалавека як госця. Дыялектычнасць вобразаў добрага Лесавіка і Лесавіка як падступнага гаспадара адлюстроўвае павагу і страх чалавека перад прасторай лесу, што спалучае знаёмае, зразумелае, жаданае і небяспечнае, нязведанае, дзікае.
Дровы як паліва, лыка як матэрыял для вырабу абутку, вяровак, гужоў, мох як будаўнічы матэрыял і лекавы сродак, галіны кустоў як матэрыял для пляцення плытоў і разнастайных гаспадарчых ёмістасцяў... Можна бясконца пералічаць сферы прымянення драўніны ды іншых дароў лесу рознай маштабнасці: ад збору ягадаў і грыбоў, дасяжных кожнаму, да магутнай цэнтралізаванай праграмы здабычы пушніны ў Сібіры з далейшым імкненнем заваёвы зямель, прыдатных для стварэння марскіх партоў для гандлю гэтымі рэсурсамі, што вызначыла рэсурсную спецыфіку і палітыку Расіі (18). А сама драўніна настолькі універсальна выкарыстоўваецца на працягу чалавечай гісторыі, што гэта знайшло адлюстраванне ў мове: старажытнагрэцкае слова hyle азначала “лес” і, дзякуючы Арыстоцелю, “матэрыю” як такую (1, с. 5), а лацінская materia роднасная, на думку У. Бібіхіна, словам madeira/madera (лес у некалькіх раманскіх мовах) (1, с. 16). Матэрыя – гэта не толькі рэчыва, прыдатнае для вырабу прадметнага свету чалавечай цывілізацыі, але і якое патэнцыйна змяшчае ў сабе энергію.
Такім чынам, лес – гэта (раней) неабдымнае сховішча матэрыі, дасяжнай для апрацоўкі i спальвання дзеля атрымання цяпла. Лес – крыніца ўсіх рэчаў: дамоў, сродкаў перамяшчэння (чоўнаў ці калёсаў), ёмістасцяў, адзення з футра, скураў. І, як да пары да часу здавалася, невычэрпнага паліва. Хоць недзе, як у Англіі 1600-х, калісьці неабсяжныя лясы, апетыя ў старажытных легендах, спустошыліся настолькі, што тапіць дамы заможныя людзі пачалі каменным вуглём (13). Тым больш каштоўныя рабіліся багатыя лясныя рэсурсы Скандынавіі, Балтыйскага ўзбярэжжа ды іншых рэгіёнаў, дзе лес і мора злучаліся ў надзвычай зручны для караблебудавання і гандлю ансамбль. Беларускі лес таксама быў найважнейшы рэсурсам эканомікі Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя ўнутранага выкарыстання, экспарт драўнянага вугалю, дзёгцю, драўніны, смалы даваў істотную долю прыбытку казны – да 45% у сярэдзіне XVII стагоддзя (17).
Сухія лічбы статыстыкі паказваюць, што як да рэвалюцыі, гэтак і перад Вялікай Айчыннай вайной, унёсак беларускіх лясоў у эканоміку Расійскай імперыі і Савецкага Саюзу заставаўся вельмі істотным: «У 1913 годзе прадпрыемствы ў беларускіх губернях выраблялі 62,3% паштовай паперы, 44,8% запалкавай саломкі, 26,8% піламатэрыялаў, 24,4% дубовых шпалаў, па 23,5% клеенай фанеры і шпалернай паперы, 21,8% гнутай мэблі, 10,3% кардона ў Расійскай імперыі і забяспечвалі 20,8% экспарту лясной прадукцыі. У 1940 годзе прадпрыемствы БССР выраблялі 34,7% фанеры, 6,3 % паперы, 4,7 % піламатэрыялаў у СССР "(12). Сёння, у 2022 годзе, калі эканоміка Беларусі з шэрагу прычынаў мае патрэбу ў ноу-хау па выхадзе з крызісу, адказы знаходзяцца не ў галіне інавацыяў. Дзяржава сёння гэтак жа звяртае погляд да лесу – ключавога рэсурсу даіндустрыяльнай і раннеіндустрыяльнай эпох. Зноў ад лесу чакаюць выратавання.
Але значэнне матэрыяльнасці лесу для чалавека не вычэрпваецца яго сыравіннай карыснасцю. Лес таксама захоўвае сляды цяжкіх гістарычных падзеяў – баёў, а таксама масавых расстрэлаў, пакаранняў смерцю – убіраючы ў сябе месца пахаванняў, якія каты хацелі назаўжды захаваць у таямніцы, сцерці з твару зямлі. «Мы перакананыя, што краявід, у якім, на першы погляд, нічога не рэжа нам вока, можа супакойваць і сунімаць трывогу, ствараць у нас душэўны спакой і раўнавагу. (...) Але не ўсё так проста. Мы не зважаем на тое, што натуральныя ландшафты ў духу некранутай прыроды, што заселі ў нашых галовах, ёсць нічым іншым, як хімерамі, прадуктамі нашага ўяўлення, што маюць мала супольнага з рэчаіснасцю. (...) Але краявід, якім мы яго ведаем, заўжды створаны чалавекам”(11) – піша Марцін Полак у кнізе, прысвечанай месцам масавых злачынстваў ХХ стагоддзя, часцей за ўсё ўтоеных у лясах. Яны, і праўда, з часам зліваюцца з асяроддзем, і ў гэтым мы дапамагаем ім, калі некрытычна ставімся да прыродных ландшафтаў, жадаючы бачыць толькі ідылічнае месца для нашага адпачынку або чыста прыродную лакацыю, якая нібыта ачышчаная ад чалавечай памяці і гісторыі.
Тыя дубы на Іслачы, пра якія я казала спачатку, пражылі больш за пяць стагоддзяў. Побач знаходзіцца вёска Баравікоўшчына, знакамітая санктуарыем з цудоўнай драўлянай скульптурай Хрыста, які плача. Санктуарый прысвечаны ахвярнасці каталіцкіх святароў Германа Сценпеня і Ахілеса Пухала, якія ўсталі на абарону жыхароў найбліжэйшых вёсак, сагнаных у Баравікоўшчыну на расстрэл у ліпені 1943 года. Кажуць, што сваёй смерцю яны выратавалі ад пакарання частку жыхароў.
Знаходзячы прыстанішча пад дубамі каля Баравікоўшчыны, я думаю пра тое, што вобраз дубоў, якія былі сведкамі тых падзеяў, дапамагае і мне не губляць памяць.

Photo by Jan Bułhak (1876-1950). Biblioteka Narodowa
References:
Bibikhin V.V. Forest (hyle). SPb, Nauka, 2011, p. 5
Bennett J. Pulsating matter. Political ecology of things. Perm, HylePress, 2018
The battle of the trees. Translated by V.V. Erlikhman. https://valkira.ru/pressa-62.aspx
Wohlleben P. The secret life of trees. M., Publishing House of the Higher School of Economics, p. 16
Kleschuk A. Bolochanka and Berezyanka remember the People's Poet of Belarus Yakub Kolas. https://www.bel-jurist.com/page/balachanka-kolas
Kuster H. History of the forest. View from Germany. M., 2012, Publishing House of the Higher School of Economics, P. 21
Wood // Etymological online dictionary of the Russian language by Maks Fasmer. https://lexicography.online/etymology/vasmer/%D0%BB/%D0%BB%D0%B5%D1%81
Mancuso S. The plant revolution. M., Eksmo, 2019, p. 207
Mythological characters in Russian folklore. Institute of Ethnography. Miklouho-Maclay, Academy of Sciences of the USSR, Moscow, Science, 1975
Mushynsky M.I. Chronicle of the life and work of Yakub Kolas. - Minsk, Belarusian Science, 2012
Pollack M. Tainted landscapes. Smolensk. Inbelcult, 2018, p. 8
Republic of Belarus. Encyclopaedia. - Vol. 1. - Minsk, Belarusian Encyclopaedia, 2005. Pp. 521-522
Rhodes R. Energy. History of mankind. M., Colibri, 2021 https://www.forbes.ru/forbeslife/418657-net-lesa-net-i-korolevstva-kak-v-anglii-zakonchilas-drevesina-i-nachalas-epoha
Website of the Ministry of Forestry of the Republic of Belarus. https://www.mlh.by/our-main-activites/forestry/forests/
Utkin A.I., Rysin L.P. Forest / head U.S. Osipov et al., editor-in-chief S.L.Tailor. - The Great Russian Encyclopaedia (in 30 volumes). - Moscow, The Great Russian Encyclopaedia, 2010
Hallfahrt P. Cultural heritage of German forests. https://www.deutschland.de/ru/topic/okruzausaa-sreda/skolko-lesov-est-v-germanii-cifry-i-fakty
Economics // Belarusian encyclopedia: in 18 volumes - Vol. 18, book.2 / Ed. Pashkou G.P. et al. 2004, pp. 328-329
Etkind A. The nature of evil. Raw materials and the state. Chapter "Remains of others’ bodies".
Popkin G. 'Wood wide web' - the underground network of microbes that connects trees - mapped for the first time. https://www.science.org/content/article/wood-wide-web-underground-network-microbes-connects-trees-mapped-first-time
Forest Space. https://forestspace.eu/#!statistics