VEHA archive

 
Independent Civil Photo Archive
Visual History of Belarus 



    

VEHA ARCHIVE


Independent Civil Photo Archive
Visual History of Belarus 




︎


Ruins of Belarus



On view: November 9 – November 28, 2024 (daily 12 am – 6 pm)
UQBAR. Schwedenstraße 16, 13357 Wedding, Berlin


Katharina von Hagenow (curator)
Uladzimir Hramovich (Artist)
Lesia Pcholka (Project coordinator, VEHA Archive) 
Julia Kochanek (editor)
Diana Thun (translator EN)


An exhibition by Uladzimir Hramovich in collaboration with the VEHA Archive


Ruins make time visible; they signify both memory and the present. Even if their architecture has lost its functional and representative meaning to decay or destruction, their reception is an indication of the contemporary political climate. For Uladzimir Hramovich, materials such as concrete, stone, metal, paper, and color are not just surfaces that reveal traces of history but agents that actively influence it through their presence.

In his artistic work, Hramovich examines ideologies and political movements, using documentary material as a point of departure. In Berlin, cut off from his sources in Belarus on account of his forced exile, he discovered eBay kleinanzeigen for his research. Among other things, he bought a series of pictures from the period of the German occupation of Belarus from 1941 to 1944. The pictures depict destroyed buildings and were taken by German soldiers, eventually winding up in private family archives. The photographs taken by the occupying forces present a perspective that differs widely from the heavily censured Soviet image politics. Hramovich stages the pictures in an installation that resembles the classic display of a local history museum.

The play of perspectives and the quirky presentation of the objects is brought to new heights in his installation “Ruins of Belarus.” While researching online, Hramovich’s algorithm pointed him to relics from the GDR (German Democratic Republic, or in German DDR) that were sold on eBay as nostalgic souvenirs. Among these relics is the GDR police helmet on display here, which reminds Hramovich of the brutal violence with which the regime in Belarus persecutes anyone who does not follow the dominant ideology. He juxtaposes the helmet with a traditional Belarusian linen shirt, evoking an eerie feeling of familiarity and repulsion at once. He also “reconstructed” cats made of plastic, an iconic toy from the former GDR and Poland, in his own manic way: on each cat, Hramovich replaced one paw with the arm of a Soviet monument that commemorates the Great Patriotic War. In this exhibition, he creates a familiar museum setting that also engages with uncanny associations of bodies. Fascinating as they are, these bizarre combinations induce a feeling of profound discomfort. 

Hramovich’s technique can be read as a speculative restauration of fragments of various periods, contexts, and ideologies. His manipulated objects are an attempt to reconstruct his own history, and to propose an alternative narrative to hegemonic historic discourses.

After the exhibition closes, the pictures will join the eponymous collection “Ruins of Belarus” of the independent VEHA Archive.


РУІНЫ БЕЛАРУСІ


Працягласць выставы: 09.11 – 28.11.2024 (12.00 – 18.00)
UQBAR. Schwedenstraße 16, 13357 Wedding. Берлін 


Катарына фон Хагенаў (куратарка)
Уладзімір Грамовіч (мастак)
Леся Пчолка (каардынатарка праекту)
Юлія Качанэк (рэдактарка)
Дыяна Тун (перакладчыца


ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА ГРАМОВІЧА Ў СУПРАЦОЎНІЦТВЕ З АРХІВАМ VEHA



Руіны робяць час бачным; яны выражаюць як памяць, так і сучаснасць. Нават калі іх архітэктура страціла сваё функцыянальнае і прадстаўнічае значэнне з-за заняпаду ці разбурэння, іх успрыманне з’яўляецца паказчыкам сучаснага палітычнага клімату. Для Уладзіміра Грамовіча такія матэрыялы, як бетон, камень, метал, папера і колер, з’яўляюцца не проста паверхнямі, якія выяўляюць сляды гісторыі, але агентамі, якія сваёй прысутнасцю актыўна ўплываюць на яе.

У сваёй мастацкай працы Грамовіч даследуе ідэалогіі і палітычныя рухі, выкарыстоўваючы дакументальныя матэрыялы ў якасці адпраўной кропкі. У Берліне, адрэзаны ад сваіх крыніц у Беларусі праз вымушаную эміграцыю, ён знайшоў eBay Kleinanzeigen для пошуку матэрыялаў. Сярод іншага, ён набыў серыю здымкаў з перыяду нямецкай акупацыі Беларусі з 1941 па 1944 год. Здымкі адлюстроўваюць разбураныя будынкі і былі зроблены нямецкімі салдатамі, якія трапілі ў прыватныя сямейныя архівы. Фота, зробленыя акупацыйнымі сіламі, прадстаўляюць перспектыву, якая адрозніваецца ад строга цэнзураванай савецкай палітыкі вобразаў. Грамовіч прадстаўляе гэтыя здымкі ў інсталяцыі, якая нагадвае класічную экспазіцыю краязнаўчага музея. (Heimatmuseum).

Гульню перспектыў і мудрагелістую прэзентацыю аб'ектаў ён даводзіць да крайнасці ў інсталяцыі "Руіны Беларусі". Падчас пошуку матэрыялаў у інтэрнэце алгарытм накіраваў Грамовіча да рэліквій з ГДР (Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі), якія прадаваліся на eBay як настальгічныя сувеніры. Сярод гэтых рэліквій выстаўлены тут паліцэйскі шлем ГДР, які нагадвае Грамовічу пра жорсткі гвалт, з якім рэжым у Беларусі чыніць пераслед усіх, хто не прытрымліваецца пануючай ідэалогіі. Шлем ён супрацьпастаўляе традыцыйнай беларускай льняной кашулі, выклікаючы жудаснае адчуванне роднасці і агіды адначасова. Ён таксама "рэканструяваў" пластыкавых котак — гэта знакавыя цацкі з былой ГДР і Польшчы — на свой лад: на кожнай котцы Грамовіч замяніў адну лапу на руку з савецкага манумента, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайне. У гэтай выставе мастак стварае быццам знаёмую музейную экспазіцыю, якая адначасова выклікае жудасныя асацыяцыі. Гэта спалучэнне як бы ні былі захапляльныя, выклікаюць пачуццё глыбокага дыскамфорту.

Тэхніку Грамовіча можна разглядаць як спекулятыўную рэстаўрацыю фрагментаў розных перыядаў, кантэкстаў і ідэалогій. Яго мадыфікаваныя аб'екты — гэта спроба рэканструяваць уласную гісторыю і прапанаваць альтэрнатыўны наратыў да гегеманічных гістарычных дыскурсаў. Пасля закрыцця выставы фотаздымкі набытыя мастаком папоўняць аднайменную калекцыю незалежнага архіва VEHA “Руіны Беларусі.



We thank the team at Air Berlin Alexanderplatz for inviting us to Projektraum Uqbar and the German Marshall Fund for supporting this exhibition. 

Photos: Lesia Pcholka



 










Выкарыстанне матэрыялаў VEHA магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі ︎︎︎ archive.veha@gmail.com
Using materials from the VEHA archive is possible only with written permission of the editors. Email us archive.veha@gmail.com