• 04.05 – 26.05.2019
  • The ritual system is a reflection of the worldview of our ancestors. And like every such system, it is passed down from generation to generation, gradually becoming more of a legend.  
  •  



Абрадавая сістэма есць адлюстраваннем карціны свету нашых продкаў. І як кожная падобная сістэма яна перадаецца ад пакалення да пакалення, становячыся больш легендай,

 


Exhibition :

Dziavočy viečar


Curator: Liziaveta Mikhalchuk
Artist : Lesia Pcholka

Gallery : 

KX Space. Brest, BY



Абрадавая сістэма есць адлюстраваннем карціны свету нашых продкаў. І як кожная падобная сістэма яна перадаецца ад пакалення да пакалення, становячыся больш легендай, якой кіруюцца па нейкай неўсвядомленай звычцы. Але кожны абрад, рытуал ці традыцыя можа шмат чаго паведаць пра погляды і лад жыцця нашых прадзядоў. У сітуацыі з жаночым вясельным вянком – пра жанчын.

Жаночы вясельны вянок – гэта толькі невялікая частка складанай абрадавай сістэмы, якой прытрымліваліся нашыя продкі. У кожнай мясцовасці былі нейкія свае выключныя рытуалы ці нейкія асаблівасці, але ж асноўная частка – агульная. І ў гэтай сістэме кожная рэч, слова і дзеянне мелі свой свой пэўны час і сэнс: ад сватаўства да «мядовага месяца».

Дзявочы вечар – вечар перад вяселлем – час, калі плялі вясельны вянок. Нявеста, яе сяброўкі і старэйшыя жанчыны дому збіраліся разам і выконвалі шматлікія абрады, якія павінны былі прынесці ў новую сям’ю шчасце, багацце і здароўе. Вянок, як і белы колер сукенкі, з'яўляўся сімвалам «чысціні» дзяўчыны, і ўсе ягоныя складнікі, кветкі і колеры стужак, штосьці таксама значылі.

Але ж, калі ўважліва прыглядзецца да фотаздымкаў, мы можам заўважыць – з вясельным вянком – і дзяўчын у каляровых сукенках, і нават цяжарных жанчын. Гэтыя здымкі сведчаць выключна аб наяўнасці традыцыі, а не аб тым, наколькі сур’ёзна нашыя продкі ставіліся да яе выканання. Адказ можна знайсці толькі ведаючы гісторыю сям’і з усімі яе таямніцамі.

Гэтая выстава – толькі частка вялікай фотакалекцыі VEHA “Дзявочы вечар”. Збор здымкаў, як і гісторый, якія засталіся па-за аб'ектывам фотакамеры яшчэ не скончаны. Іх заўсёды больш, чым мы можам сабе ўявіць, і кожная з іх – неацэнная частка для разумення нашай ідэнтычнасці і яднання.

 


Group exhibition :

Tam gdzie Teraz


Curated by Waldemar Tatarczuk 
Artists : Alexandr Elcyn, Daniil Galkin, Zhanna Gladko, Maryna Khrypun & Valerie Karpan (Variable name), Dmytro Krasnyi, Bohdan Mucha, Lesia Pcholka (VEHA), Olena Siyatovska, Elena Subach, Stanislav Turina 

12.07 - 11.08.2019
Galeria : 

Labirynt. Lublin, PL










Created photo documentation, Sergey Nikrashevich 

















© The use of photos from the VEHA archive by third parties is possible only with the written permission 
of the editorial office archive.veha@gmail.com