VISUAL HISTORY OF BELARUS


— an independent archive that merges artistic and research activities based on photography created before 1980 on the territory of modern Belarus. Our mission is to preserve and understand the visual history of everyday life 


︎    ︎    ︎ 
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ НАЙЛЕПШЫ БОК


Удзельнікі_цы: Леся Пчолка, Вольга Лабачэўская, Аляксандр Сцяпанаў, Лявон Марозаў

2 лістапада 2018 –20.00 вул. Кастрычніцкая, 23а (2 паверх)
Прастора PUNKT (Gothenburg, Sweden) STATUS project



Ініцыятыва VEHA была створана ў адказ на неабходнасць захавання культурнай спадчыны – архіўнай фатаграфіі Беларусі. Вынікам першага года працы стала кніга “Найлепшы бок”, прэзентацыя якой адбудзецца 2 лістапада ў прасторы PUNKT 

Кніга “Найлепшы бок” расказвае пра прыгожую традыцыю фатаграфавання – на фоне даматканых дываноў. Гэтыя здымкі ілюструюць побыт і штодзённасць жыхароў беларускіх вёсак таго перыяду. Фотакніга створана дзякуючы падтрымцы ECLAB і была паспяхова прафінансавана ў рамках краўд кампаніі на на платформе Ulej.by

У кнізе 135 фатаграфій з сямейных архіваў, прыватных і музейных калекцый, а геаграфія праекту – 62 населеныя пункты з 6 абласцей Беларусі. Прадстаўлены аналіз калекцыі экспертамі ў галіне этнаграфіі і візуальных даследаванняў на беларускай і рускай мовах, таксама ўсе тэксты перакладзены на англійскую мову.

Мерапрыемства пройдзе ў фармаце адкрытай сустрэчы з камандай праекту, якія раскажуць аб рабоце над кнігай, далейшых планах і будучых праектах VEHA 

 


Team of the crowdfunding campaign for the publication of the book “Najlepšy bok” 
Olga Gricuk, Lydia Mikheeva, Palina Lakhmanenka, Lesia Pcholka, Alexander Luchyna



 









IMF Award


2018 – IMF Award, III place “Publication of the Year”. The VEHA book "The Best Side" 

2017 – IMF Award, II place “Exhibition / photo project of the year”. VEHA project “The Best Side”

 









Выкарыстанне фотаздымкаў з архіва VEHA толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі — archive.veha@gmail.com. Спасылка на архіў абавязковая.  
Use of photos from the VEHA archive is allowed only with written permission from the editorial team — archive.veha@gmail.com. Credit is required.