VEHA archive


Independent Civil Photo Archive
Visual History of Belarus



    

VEHA ARCHIVE


Independent Civil Photo Archive
Visual History of Belarus 




︎


“Best Side” Ritual


Exhibition curator: Anna Bundeleva
Project curator: Lesia Pcholka


︎ Month of Photography in Minsk

Duration of the exhibition: 06.09 – 06.10.2017 
Gallery Canteen XYZ (Minsk, Belarus)



Family archive photos are extremely important and preserve lots of myster-ies. They allow us to study the non-verbal aspects of life and self-understanding. They can become the key to the previously unknown, to feel-ings and memories that you can’t examine via other sources.

Photographs like this unite the verbal, visual and emotional perception. Peo-ple turn to photography to look at their lives from a different perspective, set priorities, separate what’s important from things that are not. Photo collec-tions that appear in day-to-day life are the evidence of how people interpret and present their lives.

Looking at these collections allows us to get closer to understanding what people considered significant and valued the most in their lives. That, in turn, showed their beliefs.

Family photos are often called vernacular which means ordinary, local, day-to-day. This puts a picture alongside with the way of speaking of a specific group of people, type of their home and its decor. Vernacular photos aim to transfer a particular message, and they are the message.

Usually, we’re captivated by an event documented by a person with a camera. However, along with the captured event, there is also the act of photography, as well as the process of looking at the result. All of these parts are a social ritual related to expressing one's beliefs in the framework of a particular symbolic system.

Woven blankets, carpets, tablecloths were an important attribute of family, festive and day-to-day photography in Belarus after WWII. These elements of textile interior appear on photographs to show people’s lives to others from their very best side. They manifest the perception of beauty of a family or even society of the photographed people.

Thus, decor elements acquire another function on top of their primary use — they can now express the feeling of joy and festivity. They become the arti-facts of the home cult that the family reenacts to create the desired image for themselves later shown to others.

РЫТУАЛ “НАЙЛЕПШЫ БОК”

Куратарка выставы: Ганна Бундзелева
Куратарка праекту: Леся Пчолка


︎ Месяц фатаграфіі ў Мінску

Працягласць выставы: 06.09 – 06.10.2017
Галерэя Сталоўка XYZ (Мінск, Беларусь)



Сямейныя фотаздымкі валодаюць асаблівай важнасцю і захоўваюць у сабе нямала таямніц. Яны дазваляюць вывучаць пераважна невербальным аспекты жыцця людзей і іх самаразуменне. Яны могуць стаць прыдатным ключом да раней недаступнай інфармацыі, да пачуццяў і ўспамінаў, якія немагчыма даследаваць праз іншыя крыніцы.

Такія здымкі аб'ядноўваюць у сабе вербальнае, візуальнае і эмацыянальнае. Бо пры дапамозе фатаграфавання людзі глядзяць на свае жыццё з другога боку, расстаўляюць у ім акцэнты, аддзяляюць важнае ад другаснага. Фотакалекцыi, якія ўзнікаюць у штодзённасці, – гэта асаблівыя сведчанні таго, як людзі інтэрпрэтуюць і рэпрэзентуюць сваё жыццё. Углядаючыся ў рубрыкі падобных калекцый, мы можам наблізіцца да разумення таго, што людзі надзялялі асаблівай каштоўнасцю і значнасцю, а праз гэта – якія вераванні і перакананні яны прыўносілі ў сваё жыццё.

Фотаздымкі з сямейных альбомаў часта называюць вернакулярнымі, гэта значыць простанароднымі, лакальнымі, штодзённымі. Даная характарыстыка ставіць іх у адзін шэраг з такімі феноменамі, як манера гаворкі пэўнай групы людзей, тып і асаблівасці дэкору іх жылля. Спецыфіка вернакулярных фатаграфій у тым, што мэтай іх стварэння зʼяўляецца перадача пэўнага паслання, і, адначасова, яны зʼяўляюцца пасланнем самі па сабе.

Часцей за ўсе нас захоплівае падзея, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі чалавека з фотаапаратам. Але разам з той з’явай, якую імкнецца захаваць фатограф, адбываецца і другое – сама падзея фатаграфавання, якая, як і трэцяя падзея разгледжвання здымка, уяўляе сабой сацыяльны рытуал, звязаны з выразам сваіх перакананняў у рамках пэўнай сімвалічнай сістэмы.

Посцілкі, тканыя дываны, абрусы ды ручнікі былі важным элементам сямейнай, святочнай і паўсядзённай фатаграфіі беларусаў у міжваенны перыяд і ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Гэтыя элементы тэкстыльнага інтэрʼеру зʼяўляюцца на фотаздымках для рэпрэзентацыі свайго жыцця іншым людзям з найлепшага боку. Яны таксама маніфестуюць уяўленне аб прыгажосці сямʼі ці супольнасці, да якога адносяцца фатаграфаваныя.

Такім чынам, прадметы дэкору, акрамя бытавога ўжывання, набываюць яшчэ і функцыю выражэння святочных пачуццяў. Яны становяцца артэфактамі хатняга культу, які сямейная група адлюстроўвае праз стварэнне жаданага вобразу сябе. Гэты вобраз яны таксама транслююць і іншым людзям.

















Presentation of the VEHA archive 


Presentation of the VEHA archive:
Anna Bundeleva, Lesia Pcholka,
 Vadzim Urublieŭski 


15.06.2017














Выкарыстанне матэрыялаў VEHA магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі ︎︎︎ archive.veha@gmail.com
Using materials from the VEHA archive is possible only with written permission of the editors. Email us archive.veha@gmail.com