Dziavočy viečar


Мастачка: Леся Пчолка 
Куратарка: Лізавета Міхальчук

Працягласць выставы: 04.05 – 26.05.2019
Прастора КХ. Брэст, Беларусь 


Абрадавая сістэма есць адлюстраваннем карціны свету нашых продкаў. І як кожная падобная сістэма яна перадаецца ад пакалення да пакалення, становячыся больш легендай, якой кіруюцца па нейкай неўсвядомленай звычцы. Але кожны абрад, рытуал ці традыцыя можа шмат чаго паведаць пра погляды і лад жыцця нашых прадзядоў. У сітуацыі з жаночым вясельным вянком – пра жанчын.

Жаночы вясельны вянок – гэта толькі невялікая частка складанай абрадавай сістэмы, якой прытрымліваліся нашыя продкі. У кожнай мясцовасці былі нейкія свае выключныя рытуалы ці нейкія асаблівасці, але ж асноўная частка – агульная. І ў гэтай сістэме кожная рэч, слова і дзеянне мелі свой свой пэўны час і сэнс: ад сватаўства да «мядовага месяца».

Дзявочы вечар – вечар перад вяселлем – час, калі плялі вясельны вянок. Нявеста, яе сяброўкі і старэйшыя жанчыны дому збіраліся разам і выконвалі шматлікія абрады, якія павінны былі прынесці ў новую сям’ю шчасце, багацце і здароўе. Вянок, як і белы колер сукенкі, з'яўляўся сімвалам «чысціні» дзяўчыны, і ўсе ягоныя складнікі, кветкі і колеры стужак, штосьці таксама значылі.

Але ж, калі ўважліва прыглядзецца да фотаздымкаў, мы можам заўважыць – з вясельным вянком – і дзяўчын у каляровых сукенках, і нават цяжарных жанчын. Гэтыя здымкі сведчаць выключна аб наяўнасці традыцыі, а не аб тым, наколькі сур’ёзна нашыя продкі ставіліся да яе выканання. Адказ можна знайсці толькі ведаючы гісторыю сям’і з усімі яе таямніцамі.

Гэтая выстава – толькі частка вялікай фотакалекцыі VEHA «Дзявочы вечар». Збор здымкаў, як і гісторый, якія засталіся па-за аб'ектывам фотакамеры яшчэ не скончаны. Іх заўсёды больш, чым мы можам сабе ўявіць, і кожная з іх – неацэнная частка для разумення нашай ідэнтычнасці і яднання.




Photo by KX Space






 






other exhibitions 




Group exhibition:  

Month of Photography in Minsk 


2018 – The Ў Gallery (Minsk, Belarus)




 






Выкарыстанне фотаздымкаў з архіва VEHA толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі. Спасылка на архіў абавязковая.  
Use of photos from the VEHA archive is allowed only with written permission from the editorial team. Credit is required.  
This VEHA website has been produced with the financial assistance of the European Union.