2022 




VEHA :  LUDZI LESU 



Кніга “Людзі Лесу” пра ўзаемаадносіны чалавека з дзікай прыродай. Пра лес які заўсёды займаў важнае месца ў гісторыі Беларусі. Быў прасторай даступных рэсурсаў і месцам магічнай сілы. Мурам за якім можна схавацца, каб змагацца за сваю свабоду. Месцам якое станавіцца небяспечным, калі з яго не можаш выйсці. 


Куратарка праекту – Леся Пчолка
Рэдактарка кнігі – Лідзія Марціновіч
Каардынатарка архіву – Ася Цімафеева
Аўтар_кі тэкстаў: Лідзія Марціновіч, Уладзімір Грамовіч, Анастасія Вальковіч 
Верстка і дызайн – Яна Галушкіна
Карэктарка BY – Аляксандра Дорская
Перакладчыца EN – Наталка Харытанюк 

Фотаздымкі VEHA архіў, калекцыя “Людзі Лесу”

Wydawca Petit sk. Lublin na zlecenie archiwum VEHA
ISBN 978-83-65133-44-1. Наклад 200 экзэмпляраў

















2021





VEHA : Dziavočy viečar & Apošni fotazdymak 


Камплект з двух кніг “Дзявочы вечар і Апошні фотаздымак” які прысвечаны найважнейшым сюжэтам у беларускай паўсядзённай фатаграфіі ХХ стагоддзя – вяселлю і пахаванню. Менавіта гэтыя дзве падзеі найчасцей дакументаваліся, таму найчасцей сустракаюцца ў сямейных фотаархівах беларусаў. Гэты кнігі ўяўляюць рэтраспектыву 100 гадоў візуальнай гісторыі Беларусі, тое як выглядалі рытуалы і як яны візуальна змяняліся.

Куратарка праекту – Леся Пчолка
Рэдактарка кніг – Лідзія Міхеева
Аўтаркі тэкстаў: Дзіяна Пінчук, Анастасія Вальковіч, Лідзія Міхеева
Верстка і дызайн – Аляксандр Лучына
Перакладчыца EN – Юля Цімафеев. Карэктарка – Вальжына Морт

Фотаздымкі VEHA архіў, калекцыі “Дзявочы вечар і Апошні фотаздымак”

Выдавецтва Галіяфы па замове архіва VEHA
ISBN 987-985-7209-75-0, ISBN 987-985-7209-76-7. Наклад 300 экзэмпляраў



 









 


2018 






VEHA : Najlepšy bok 


Кніга “Найлепшы бок” з партрэтамі зробленых на фоне тканага дывана, знятыя ў розных частках Беларусі. Такі вобраз імітаваў спосаб здымкі ў гарадскіх студыях. Элементы тэкстыльнага інтэр'еру зʼяўляюцца на фота для рэпрэзентацыі свайго жыцця, з лепшага боку. На фотаздымках мы бачым людзей, у вельмі складаны гістарычны час, якія выконваюць важны сацыяльны рытуал – маніфестуюць уяўленне аб прыгажосці з мэтай пакінуць прывабны вобраз а сваім жыцці для сваякоў і будучых пакаленняў.

Куратарка праекту – Леся Пчолка
Рэдактарка кнігі – Лідзія Міхеева
Аўтаркі тэкстаў: Вольга Грыцук, Вольга Лабачэўская, Лідзія Міхеева
Верстка і дызайн – Аляксандр Лучына
Пераклад EN – Дар'я Міронава

Фотаздымкі VEHA архіў, калекцыя “Найлепшы бок”

Выдавецтва Янушкевіч па замове архіва VEHA
ISBN 978-985-7165-83-4. Наклад 200 экзэмпляраў











Выкарыстанне фотаздымкаў з архіва VEHA толькі з пісьмовай згоды рэдакцыі. Спасылка на архіў абавязковая.  
Use of photos from the VEHA archive is allowed only with written permission from the editorial team. Credit is required.  
This VEHA website has been produced with the financial assistance of the European Union.